У Варшаве з'явіцца помнік беларускай рэвалюцыі


У сталіцы Польшчы зʼявіцца помнік героям беларускай рэвалюцыі. Паставяць яго ў парку Шыманскага, які знаходзіцца ў раёне Воля, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Акцыя салідарнасці з Беларуссю на Замкавай плошчы ў Варшаве, Польшча. 29 траўня 2021 года.
Фота: Wojciech Krynski / Forum

Помнік героям беларускай рэвалюцыі зʼявіцца ў варшаўскім парку Шыманскага ў раёне Воля. Скульптура з сямі асобаў прадстаўляе арыштаваных беларускім рэжымам актывістаў. Сярод фігур будуць Анджэй Пачобут, Анджэліка Борыс, Марыя Калеснікава, Сяргей Ціханоўскі і іншыя. Выявы, памаляваныя ў залаты колер будуць крочыць з высока паднятымі галовамі, нібы яны атрымалі свабоду.

Помнік атрымаў назву «Праспект узыходзячага сонца», аўтарам якой зʼяўляецца скульптур Павел Альтхамер.

Hавiны
Выкладчыцу музыкі аштрафавалі за публікацыю матэрыялу «Белсату», зробленую ў 2019 годзе
2022.01.28 15:16

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў