Лаўроў заявіў, што Расея не збіраецца ваяваць з Украінай


Расея не хоча вайны, але не дазволіць ігнараваць свае інтарэсы, заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Дыпламат таксама сказаў, што прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага гатовы прыняць у Крамлі дзеля абмеркавання нармалізацыі двухбаковых стасункаў. Гэтыя заявы прагучалі ў інтэрв’ю чатыром расейскім радыёстанцыям.

Сяргей Лаўроў. Фота – mid.ru

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў распавёў, што ў Крамлі разглядаюць дакументы ЗША і NATO у справе гарантыяў бяспекі Расеі. Закрануў кіраўнік ведамства і стасункі з Украінай. Паводле Лаўрова, Расея гатовая прыняць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага дзеля абмеркавання нармалізацыі двухбаковых стасункаў. Паводле Лаўрова, Зяленскі можа прыехаць у Маскву ці Сочы. Адказаў дыпламат і пра магчымую вайну.

«Калі гэта залежыць ад Расейскай Федэрацыі, вайны не будзе. Мы не хочам вайны, але і наступаць груба на нашыя інтарэсы, ігнараваць нашыя інтарэсы мы не дазволім», – сказаў Сяргей Лаўроў.

ВІДЭА
Ці зробіць Крэмль з Беларусі наступны Крым?
2022.01.28 17:07

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў