«Беларуськалій» праз суд абскарджвае рашэнне Літоўскай чыгункі пра скасаванні кантрактаў на транзіт угнаенняў


У Віленскі абласны адміністрацыйны суд паступіла скарга з боку «Беларуськалію» на рашэнне ўраду Літвы аб скасаванні доўгатэрміновага кантракту на транзіт угнаенняў, паведамляе агенцыя BNS.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

«Беларуськалій» вырашыў аспрэчыць рашэнне ўраду Літвы аб скасаванні доўгатэрміновага кантракту на транспартаванне ўгнаенняў праз гэтую краіну. Прадстаўнік Віленскага абласнога адміністрацыйнага суда Аўдрыс Кутрэвічус пацвердзіў, што скарга паступіла 28 студзеня сёлета.

Раней урад Літвы пастанавіў, што пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны. У выніку з 1 лютага літоўскі перавознік спыніў транзіт беларускіх грузаў праз сваю тэрыторыю.

Пагадненне паміж чыгункай Літвы і «Беларуськаліем» на транзіт угнаенняў падпісанае да канца 2023 года. Паводле дамовы, беларускі вытворца пастаўляе 11 мільёнаў тон угнаенняў за год. Але з 8 снежня мінулага году пачалі дзейнічаць санкцыі ЗША супраць «Беларуськалію».

Hавiны
Літоўская чыгунка адхіліла заяўкі беларускіх кампаніяў на перавозку ўгнаенняў «Беларуськалію»
2022.01.26 16:47

КЛ belsat.eu

Стужка навінаў