Агучылі прысуды чатыром палітвязням за ўзлом сістэмы Менскага гарвыканкаму: 3,5–6,5 года калоніі


28 студзеня суд Заводскага раёну Менску агучыў прысуды Кіму і Аляксею Самусенкам, Паўлу Дразду і Івану Андрушойцю, якіх судзілі за ўзлом камп’ютарнай сістэмы Менскага гарвыканкаму. Прысуды – ад 3,5 да 6,5 года калоніі агульнага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Палітзняволеныя Аляксей і Кім Самусенкі, Іван Андрушойць, Павел Дрозд. Калаж: spring96.org

Браты Кім і Аляксей Самусенкі асуджаныя адпаведна на 6,5 і 4 гады калоніі. Павел Дрозд і Іван Андрушойць – на 3,5 года.

Рашэнне аб пакаранні прыняла суддзя Жанна Хвойніцкая. Яна ж у пачатку працэсу пастанавіла весці судовае следства ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы ўтрымліваюцца звесткі, якія месцяць дзяржаўную таямніцу».

Маладзёнаў вінавацілі паводле 6 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

  • Ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
  • Арт. 341 («Псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах»).
  • Арт. 13, ч. 2 арт. 293 («Рыхтаванне да ўдзелу ў масавых закалотах»).
  • Арт. 350 («Мадыфікацыя кампʼютарнай інфармацыі»).
  • Арт. 352 («Незаконнае завалоданне кампʼютарнай інфармацыяй»).
  • Арт. 354 («Выкарыстанне шкодных кампʼютарных праграмаў»).

Паводле версіі абвінавачання, у лістападзе 2020 года адзін з падсудных «на тэхнічным паверсе будынку на вуліцы Прытыцкага ў Менску пры дапамозе кампʼютарнай тэхнікі ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампʼютарнай сетцы Менскага гарадскога выканкаму». Мужчына нібыта завалодаў запісамі камераў відэаназірання, усталяваных у сталіцы, і апублікаваў іх на інтэрнэт-рэсурсах.

Гісторыі
Людміла Самусенка, маці палітвязняў: «Сям’ю парвалі на кавалкі і раскідалі»
2021.03.14 08:00

Таксама «абвінавачваныя пры дапамозе шкоднага ПЗ атрымалі доступ да кампʼютарных сістэмаў ЦІТ Менгарвыканкаму і ГУУС Менгарвыканкаму, што пацягнула за сабою парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў, скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў ды ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю».

Фігуранты справы правялі за кратамі ўжо 18 месяцаў, паведамляюць праваабаронцы. Падчас ператрусаў у іх была нібыта сканфіскаваная агнявая зброя, а таксама бронекамізэлька і радыёстанцыі.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.

Артыкулы
Расследавальнікі і «Кіберпартызаны» назвалі вінаватых у смерці Вітольда Ашурка
2022.01.27 19:04

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў