28 000 чалавек выказаліся за захаванне Асмалоўкі


17 ліпеня завяршаецца грамадскае абмеркаванне лёсу двухпавярховікаў на вуліцах Старавіленская, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычная ў Менску.

Замест старых дамоў менскія ўлады плануюць пабудаваць некалькі пяціпавярховых жылых дамоў, адміністратыўныя будынкі і гандлёвы цэнтр.

Актывісты, якія выступаюць супраць забудовы, сабралі 1890 подпісаў пад пісьмовым зваротам да сталічных уладаў, а таксама 7087 подпісаў пад электроннай петыцыяй на petitions.by. Пад петыцыяй за захаванне раёну Асмалоўка на change.org падпісалася 19 140 асобаў.

Петыцыю за снос дамоў на petitions.by падтрымалі 32 асобы.

14 ліпеня менскім уладам перадалі подпісы, сабраныя пад пісьмовым зваротам і на petitions.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў