У Расеі загадкава загінуў заснавальнік ультраправага сайта «Спутник и погром»


Ягор Прасвінын нібыта выпаў з вакна – кажуць, голым.

Заснавальнік ультраправага сайта «Спутник и погром» Ягор Прасвірын.
Фота: Егор Просвирнин / Facebook

У Маскве 27 снежня загінуў заснавальнік і былы галоўны рэдактар ультраправага расейскага сайта «Спутник и погром», 35-гадовы Ягор Прасвірын, піша радыё «Говорит Москва» са спасылкай на жонку загінулага. У атачэнні загінулага пацвердзілі яго смерць. Паводле звестак крыніцы ТАСС, ён выпаў з вакна жылога дому на Цвярскім бульвары.

Шэраг расейскіх рэсурсаў апісвае непацверджаныя дэталі здарэння: загінулы нібыта быў п’яным, з кватэры даносіліся крыкі, затым мужчына выкінуў з вакна нож і газавы балончык, затым выпаў з вакна пятага паверху цалкам голым. Перад смерцю нібыта быў у цяжкім псіхалагічным стане.

«Спутник и погром» – заснаваны ў 2012 годзе сайт ультранацыяналістычнага і шавіністычнага напрамку. У канцы 2013 года ў Расеі сабраліся прызнаць сайт экстрэмісцкім, але яго ў 2017-м спачатку заблакавалі ў Беларусі (у той час таксама затрымалі і аўтараў праварадыкальнага расейскага сайту «Regnum»), а толькі потым – у Расеі. На момант блакавання яго называлі «адным з галоўных нацыяналістычных рэсурсаў Расеі». Яшчэ ў 2015-м у Прасвірына праводзілі ператрус праз публікацыі на сайце, але ён адмаўляў сваю датычнасць да «Спутника и погрома» (хоць да таго казаў ад імя стваральніка сайта). У канцы 2018 года сайт закрылі.

Аб’ектыў
Пальчыс пра «Спутнік і пагром»: «Арыштавалі беларусафобаў і чыноўнікі сталі праяўляць ініцыятыву»
2017.01.25 22:11

На сайце Прасвірына адмаўлялі Беларусі ў права на незалежнасці, прапагандавалі ператварэнне Расейскай Федэрацыі ў «дзяржаву для рускіх», збіралі грошы прарасейскім баевікам на Данбасе, «дзялілі» краіны Балтыі. Дзяржаўная расейская прэса пэўны час падтрымлівала «Спутник и погром» – так, тэлеканал НТВ называў пазіцыю сайта як «национализм с человеческим лицом».

АА belsat.eu

Стужка навінаў