У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць


У зняволенага палітолага і літаратуразнаўца Аляксандра Фядуты ў сярэдзіне снежня дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць.

Праз тры дні ў СІЗА-1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Фядута.
Фота: Александр Федута / Facebook

Таксама вядома, што Фядута абвесціў медыцынскую забастоўку – ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.

Нагадаем, Аляксандр Фядута быў затрыманы 12 красавіка ў Маскве супрацоўнікамі беларускага КДБ. Ён з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Яго ўтрымліваюць у СІЗА-1 на Валадарскага больш за 8 месяцаў.

Акрамя Аляксандра Фядуты па гэтай справе затрыманы адвакат Юрый Зянковіч, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і супрацоўніца фірмы Зянковіча Вольга Галубовіч.

Hавiны
У Рыгора Кастусёва пацвердзіўся рак
2021.12.11 13:55

АД, belsat.eu

Стужка навінаў