Табакрыгаход! Літоўскія памежнікі вылавілі кантрабандныя цыгарэты ў фальшывых крыгах


Памежнікі выявілі 9 плытоў, замаскаваных пад лёд. Цыгарэтаў там было на 50 тысяч еўра.

Літоўскія памежнікі злавілі фальшывыя крыгі з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. 25 снежня 2021 года.
Фота: pasienis.lt

Літоўская памежная служба расказала пра крэатыўны спосаб кантрабанды цыгарэт з Беларусі: у плытах, замаскаваных пад крыгі.

Тры падазроныя аб’екты ў Нёмане пабачылі з паветра вечарам 23 снежня. Аказалася, гэта былі плыты з запакаванымі ў поліэтылен пачкамі цыгарэт марак «Fest», «NZ Gold» і «Minsk», а таксама GPS-трэкеры або мабільныя тэлефоны.

Яшчэ пяць такіх плытоў вылавілі 25 снежня. Яны ўжо былі замаскаваныя пад крыгі граззю, лёдам і снегам.

Літоўскія памежнікі злавілі фальшывыя крыгі з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. 25 снежня 2021 года.
Фота: pasienis.lt
Літоўскія памежнікі злавілі фальшывыя крыгі з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. 25 снежня 2021 года.
Фота: pasienis.lt

У нядзелю, 26 снежня, вылавілі яшчэ адзін «тытунёвы плыт». Агулам памежнікі налічылі 754 блокі цыгарэт у 9 плытах, іх ацанілі ў 50 тысяч еўра.

Памежнікі кажуць, такі спосаб кантрабанды ім добра знаёмы: цыгарэты спускаюць у ваду ў Беларусі і спадзяюцца, што Нёман вынесе груз у Літву, дзе кантрабандысты знойдуць цыгарэты праз GPS-маякі.

Hавiны
Мытнікі знайшлі беларускія кантрабандныя цыгарэты ў бочках з кварцавым пяском з Расеі
2021.12.03 18:41
Hавiны
Польскія мытнікі знайшлі беларускія цыгарэты ў драўляных дошках
2021.10.27 14:48
Hавiны
Літоўская мытня зноў знайшла кантрабанду беларускіх цыгарэтаў. Гэтым разам – у запасных колах
2021.10.22 18:10

 

АА belsat.eu

Стужка навінаў