Лукашэнку прысудзілі званне «Карупцыянер года – 2021»


Міжнароднае аб’яднанне журналістаў-расследавальнікаў OCCRP прысудзіла званне «Карупцыянер года – 2021» Аляксандру Лукашэнку. Ён заслужыў такое званне за патуранне арганізаванай злачыннасці і карупцыі.

Лукашэнка быў абраны журы з рэкордных 1166 прэтэндэнтаў, намінаваных калегамі і чытачамі аб’яднання. Адзначаецца, што ўпершыню «Карупцыянера года» абралі аднагалосна.

«У плане карупцыі гэта быў выдатны год, але Лукашэнка ўсіх перасягнуў», – пракаментаваў рашэнне каардынатар журы, сузаснавальнік OCCRP Дру Саліван.

Сярод асноўных «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні год адзначылі:

  • арганізацыя патокаў дзяржаўных сродкаў алігархам, блізкім яго сям’і;
  • загад перахапіць і пасадзіць у Менску пасажырскі самалёт Ryanair у парушэнне міжнароднага паветранага права;
  • арганізацыя міграцыйнага крызісу, накіраваўшы тысячы бежанцаў да мяжы Беларусі з Еўразвязам;
  • распаўсюджванне дэзынфармацыі аб каронавірусе і метадах лячэння.

Таксама фіналістамі «Карупцыянер года» сталі экс-прэзідэнт Афганістану Ашраф Гані, прэзідэнт Сірыі Башар Асад, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, былы канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц.

Інтэрв’ю
«Калі б у Менску прайшоў чэмпіянат свету па хакеі, то не было б санкцыяў». Аляксандр Апейкін – пра вынікі 2021 года
2021.12.26 11:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў