Чацвёрты арышт за любоў да «памідораў са смятанай», выманне кніг Хамайды… Рэпрэсіі 27 снежня


У Беларусі ні на дзень не спыняюцца палітычныя затрыманні, ператрусы, суды і прысуды з палітычных матываў. «Белсат» пераказвае, што адбылася 27 снежня.

Інжынер Анатоль Шалковіч падчас запісвання сілавікамі «пакаяннага відэа». Мужчыну затрымалі 11 лістапада 2021 года і арыштавалі на 15 дзён, але ён не выйшаў на волю, на яго склалі паўторны пратакол. Скрыншот: МУС РБ

Салігорца Аляксандра Ганчара асудзілі на два гады «хіміі» за каментар. Паводле звестак «Вясны», мужчыну судзілі за «Пагрозу гвалтам» (арт. 364 КК РБ) праз каментар у сацсетках пра мясцовых міліцыянтаў: «Трэба пагаварыць з Салаўём і Шалохай іх метадам і нейтралізаваць». Яны і падалі ў суд на Ганчара за прапанову выкарыстаць супраць іх іхныя ж метады. На пазбаўленні волі не настойвалі, прасілі толькі па 2000 рублёў кампенсацыі. Але суддзя Вольга Пракаповіч прысудзіла і кампенсацыю, і два гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Артыкулы
Грамадзяніна Расеі Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калоніі за агучванне пратэставых відэа
2021.12.27 15:16

Аўтару мэма пра «памідоры са смятанай» прысудзілі чацвёртыя 15 содняў. 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча зноў асудзілі, паведамілі «Медыязоне» ягоныя блізкія. За што судзілі, невядома, але цяпер меркаваная дата ягонага выхаду на волю – 10 студзеня. Затрымалі яго яшчэ 11 лістапада, а ягонае «пакаяннае відэа» стала мэмам: ён тлумачыў, што любіць нацыянальныя белы і чырвоны колеры, бо любіць памідоры са смятанай і руды колер валасоў сваёй жонкі.

Hавiны
У Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць
2021.12.27 14:05

Затрыманая ўчора Алена Гнаўк застаецца да суда ў пружанскім ІЧУ. Калі адбудзецца суд, сваякам пенсіянеркі не кажуць. Яны робяць выснову, што суд пройдзе ў сераду, калі выйдзе 72 гадзіны з часу затрымання. Гнаўк затрымалі 26 снежня, калі яна прыйшла адзначацца ў Пружанскі РАУС. Жанчыну абвінавацілі ў незаконным пікеце, ім міліцыянты палічылі ручнікі на плоце «па схеме БЧБ».

Беларус беларусу
«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі
2021.12.27 13:00

Арышту з гаспадара «БЧБ-хаты» ўсё ж не знялі. Анатоля Каханчыка арыштавалі на 25 содняў за «несанкцыяваны пікет», бо ён намаляваў на сваім прыватным доме белую, чырвоную і белую палосы. Ён пяць дзён трымаў сухую галадоўку і праз гэта трапіў у шпіталь. Спыніў галадоўку, калі адміністрацыя ІЧУ паведаміла яму, што арышт з яго знялі. Але, піша «Вясна», арышту на самай справе не знялі – Каханчыка могуць затрымаць у любы момант.

Артыкулы
Палацы, святыні і памяць пра вайну: 8 аб’ектаў, якія рэстаўраваў мастак Алесь Пушкін
2021.12.27 14:05

Супраць бяздомніка пачалі крымінальную справу за «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Паводле «Вясны», у паведамленні Следчага камітэту імя абвінавачанага не называецца. Але вядома, што 59-гадовага бяздомнага Аляксандра Кутаса з менскай Каменнай Горкі ужо 10 разоў арыштоўвалі за «несанкцыянаваную акцыю» – агулам на 130 дзён. Пратаколы на яго складалі за плакаты, на якіх звычайна быў намалёваны сцяг БССР і напісаныя просьбы аб дапамозе. Але аднойчы яго затрымалі за БЧБ-плакат з надпісам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь». Паводле таго ж артыкулу за «паўторныя акцыі» справу распачалі супраць невядомай 48-гадовай жанчыны.

З палітвязня, якога асудзілі на ўмоўны тэрмін, запатрабавалі амаль 38 тысяч рублёў. Лідар грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва», якога вясной асудзілі на ўмоўны тэрмін паўтара года за «Арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», расказаў у сацсетках пра ліст з пракуратуры. У тым лісце паведамляюць, што яму выставілі пазоў амаль на 36 тысяч рубёў кампенсацыі «Менсктрансу» і амаль дзве тысячы дзяржаўнага мыта – агулам 37 716 руб. 56 кап.

АС, АА belsat.eu

Стужка навінаў