Асацыяцыі прафесійных футбалістаў заклікалі UEFA да «самых жорсткіх санкцыяў» супраць Беларусі


Міжнародная федэрацыя асацыяцыяў прафесійных футбалістаў (FIFPRO) накіравала рэкамендацыі Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) адносна дыскрымінацыі, якую чыніць Беларуская федэрацыя футболу (АБФФ).

Зборная Беларусі па футболе на чэмпіянаце Еўропы 2020 года.
Фота: belfootfederation / УКантакте

Пра высновы FIFPRO расказаў беларускі Фонд спартовай салідарнасці (BSSF), які быў заяўнікам расследавання і апісваў парушэнні АБФФ.

FIFPRO прыйшла да такіх высноваў. Ёсць высокая імавернасць, што парушэнні правоў чалавека з боку АБФФ чыняцца пад кіраўніцтвам асабіста Аляксандра Лукашэнкі ці з ягонай згоды. Дыскрымінацыя менавіта такая, якую раней выявіў Міжнародны алімпійскі камітэт. Паводзіны АБФФ сур’ёзнае парушаюць і яе статут, і статутныя дакументы UEFA, і міжнародна прызнаныя правы чалавека па футболе, груба перавышаюць паўнамоцтвы ды ставяць пад пагрозу рэпутацыю UEFA і футболу агулам.

«UEFA не толькі мае права, але і абавязаны зрабіць захады ў дачыненні беларускага футболу, – перадае BSSF заяву FIFPRO. – UEFA не можа дапусціць, каб такія абуральныя парушэнні правоў чалавека засталіся беспакаранымі, асабліва ў святле відавочных дзеянняў АБФФ і беларускага ўраду ў здушэнні іншадумства і запалохванні тых, хто адстойвае правы футбалістаў на свабоду слова і выказванне свайго меркавання».

FIFPRO лічыць мэтазгоднымі «толькі самыя жорсткія санкцыі» UEFA супраць АБФФ, рэкамендуе іх прыняцце «ў самым тэрміновым парадку», а таксама раіць ладзіць маніторынг і матэрыяльна-тэхніную падтрымку дзеля абароны футбалістаў і іхных прадстаўнікоў.

Глабальнае пытанне
Беларускі спорт: карупцыя, схемы, хабары
2021.12.20 14:41

АА belsat.eu

Стужка навінаў