У АБСЕ пацвердзілі, што Макей мусіў прыехаць на саміт у Польшчы


Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Рау і генеральны сакратар АБСЕ Хельга Шмід пацвердзілі звесткі, што памерлы 26 лістапада кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей мусіў на наступным тыдні прыняць удзел у паседжанні Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў польскім горадзе Лодзь.

Уладзімір Макей.
Фота: mfa.gov.by

«Глыбока ўзрушаныя раптоўнай смерцю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Мы з нецярпеннем чакалі яго прысутнасці на сустрэчы Рады міністраў АБСЕ на наступным тыдні ў Польшчы. Нашы шчырыя спачуванні яго сям’і», – гаворыцца ў паведамленні.

Паседжанне Рады міністраў замежных спраў АБСЕ ў Лодзі адбудзецца 1-2 снежня. Польскія ўлады адмовілі міністру замежных справаў Расеі – Сяргею Лаўрову – у магчымасці прыбыць на нараду, што выклікала нервовую рэакцыю ў РФ.

Аб’ектыў
Што пакінуў пасля сябе Макей
2022.11.26 22:54

«Не хачу займацца канспіралогіяй, але Макей меў прыехаць у Польшчу, а Лаўрова да ўдзелу ў саміце АБСЕ не дапусцілі», – распавёў «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях транзіту ўлады Павел Латушка.

Сам Лаўроў мусіў таксама прыехаць у Менск для правядзення пасяджэння калегіяў МЗС Беларусі і Расеі, запланаванага на 27-28 лістапада. Але цяпер візіт адкладзены ў сувязі са смерцю кіраўніка МЗС Беларусі.

Hавiны
Лаўроў адклаў візіт у Менск праз смерць Макея
2022.11.27 13:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў