Ракетны ўдар па аб'екце інфраструктуры ў Крывым Рогу


Расейскія войскі 27 лістапада нанеслі ўдар па аб’екце крытычнай інфраструктуры горада Крывы Рог ва Украіне. Аб гэтым паведамляе ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. 

Расейская крылатая ракета. Фота мае ілюстратыўны характар.

«Прылёт» па транспартнай інфраструктуры. Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка паведаміў, што расейскія войскі нанеслі ўдар двума ракетамі па абʼекце транспартнай інфраструктуры гораду Крывы Рог, дэталі высвятляюцца

«У нас «прылёты» ў Крывым Рогу. Дзве расейскія ракеты ўдарылі па абʼекце транспартнай інфраструктуры. Сурʼёзныя разбурэнні. Усе дэталі высвятляюцца», – напісаў Разнічэнка.

Тым часам партал «NEWS.ru» паведамляе, што ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці цалкам спынена на працяглы час праца чыгункі. Аб гэтым заявіў начальнік Крыварожскай ваеннай адміністрацыі Яўген Сітнічэнка ў эфіры тэлеканалу «Рада».

«Перамяшчэнне чыгункай зараз немагчыма. Датычна аднаўлення – гэта будзе вялікая, доўгая і значная праца. На жаль, каляіны працаваць не будуць доўгі час, – сказаў Яген Сітнічэнка.

У сваю чаргу кіраўнік Сумскай АВА Дзмітрый Жывіцкі паведаміў, што ноччу з 26 на 27 лістапада расейская артылерыя абстраляла прымежнае сяло Сярэдзіна-Будскай грамады Сумскай вобласці з самаходных артылерыйскіх установак (САУ), у рэгіёне пацверджана 13 «прылётаў».

«Пасля 23:00 расейскія вайскоўцы абстралялі з САУ ўскраіны аднаго з прымежных сёлаў Сярэдзіна-Будскай грамады. Было 13 «прылётаў». На шчасце, абышлося без ахвяр», – напісаў Жывіцкі ў тэлеграме.

Hавiны
У Кіеве амаль поўнасцю адноўлена электрасілкаванне, водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне і сувязь
2022.11.27 11:54

Па ўдакладненых звестках, раніцой 27 лістапада паветраная трывога была абʼяўлена ў шасці вобласцях Украіны.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў