Польшча пашырае памежную інфраструктуру для падтрымкі экспарту збожжа з Украіны


Польшча пашырае пашырае сваю памежную інфраструктуру і рыхтуе транспартныя лініі салідарнасці для падтрымкі экспарту ўкраінскага зерня і іншых тавараў з Украіны. Гэта павінна стаць адказам на цяперашнія выклікі і ўкладам у наступнае пасляваеннае аднаўленне Украіны. Аб гэтым заявіў прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі  падчас візіту ў Кіеў, перадае «Польскае радыё».

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Польшча Матэўш Маравецкі падчас візіту ў Кіев. 26 лістапада 2022 года, Кіеў, Украіна.
Фота: BACKGRID / Backgrid USA / Форум

Польшча пашырае сваю памежную інфраструктуру і рыхтуе транспартныя лініі салідарнасці для падтрымкі экспарту ўкраінскага зерня і іншых тавараў з Украіны. Яны будуць праходзіць праз польскую тэрыторыю і парты на Балтыйскім моры, – заявіў прэмʼер-міністр Матэўш Маравецкі ў суботу 26 лістапада ў Кіеве.

«З-за жорсткіх блакад экспартных выхадаў з Украіны, мы рыхтуем новыя (транспартныя) лініі салідарнасці, а таксама новыя пагранічныя пераходы паміж Польшчай і Украінай, каб забяспечыць экспарт і транзіт праз Польшчу ў нашы парты на Балтыйскім моры», – сказаў Матэвуш Маравецкі.

Прэмʼер-міністр Польшчы падкрэсліў, што пашырэнне пагранічнай інфраструктуры паміж дзвюма дзяржавамі павінна стаць не толькі адказам на цяперашнія выклікі, але і ўкладам у далейшае пасляваеннае аднаўленне Украіны.

«Менавіта таму мы выдзяляем значныя сродкі на пашырэнне пагранічнай інфраструктуры паміж Польшчай і Украінай, у тым ліку і ў камерцыйных мэтах», – сказаў Маравецкі.

Кіраўнік польскага ўрада прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Grain from Ukraine» (Збожжа з Украіны) 26 лістапада ва ўкраінскай сталіцы. Мэта ініцыятывы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага не даць Маскве выкарыстоўваць харчаванне як зброю.

Расея, якая з лютага вядзе адкрытую вайну супраць Украіны, спрабуе заблакаваць экспарт украінскіх прадуктаў харчавання ў краіны, якія найбольш пакутуюць ад недахопу ежы. Гэта, у прыватнасці, Эфіопія, Судан, Самалі, Конга і Емен.

Hавiны
«Кіеў – еўрапейская сталіца свабоды». Прэм’ер-міністр Польшчы прыехаў ва Украіну ў чацвёрты раз ад пачатку вайны
2022.11.26 16:10

Раней паведамлялася, што прэмʼер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі прыехаў ва Украіну з чацвёртым візітам ад пачатку вайны. Ён ушанаваў памяць ахвяраў Галадамору, заявіўшы, што цяперашнія дзеянні Расеі могуць прывесці да яшчэ аднаго штучнага голаду, гэтым разам – у Афрыцы і Паўднёва-ўсходняй Азіі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў