МТС вырашыў павысіць кошт некаторых паслуг


Мабільны аператар МТС абвясціў пра павышэнне кошту некаторых сваіх паслугаў. Уводзіць кампанія і некаторыя іншыя змяненні.

Будынак аператара сотавай сувязі МТС. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 5 снежня МТС зменіць кошт паслуг міжнароднай сувязі і некаторых дадатковых паслуг. Гэтак, тарыф на званок у Еўразвязу падаражэе з 1,32 рубля ў хвіліну да 1,518 рубля. Тарыфы на асноўныя паслугі і фіксаваную сувязь застануцца ранейшымі, заявілі ў кампаніі.

Таксама з 1 снежня зменяцца ўмовы налічэння кэшбэку на карце «МТС Грошы». Гэтак, пры пагашэнні растэрміновак МТС праз рахунак мабільнага нумара, да якога прывязаная карта, кэшбэк у 2% ад сумы аперацыі пагашэння з гэтай даты не будзе налічвацца.

Асобным абанентам, якія абслугоўваюцца на тарыфах лінейкі «Супер» і «Безлімітышча», прапануюць аплачваць паслугі мабільнай сувязі раз на месяц па факце іх аказання. Рабіць гэта можна будзе ўсяго раз на месяц – да 25 чысла наступнага месяца. Пераход абанентаў на крэдытны метад разлікаў пройдзе з 5 да 9 снежня.

Hавiны
У Слуцку ў карыстальнікаў «МТС» знікла мабільная сувязь
2022.11.25 10:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў