Беларуску, што трапіла пад санкцыі ЗША, пазбавілі віду на жыхарства ў Гватэмале


Улады Гватэмалы пазбавілі віду на жыхарства грамадзянку Беларусі Ірыну Літвінюк і грамадзяніна Расеі Дзмітрыя Кудракова, якія трапілі пад санкцыі ЗША.

Гватэмала.
Фота: Аляксандр Гойшык

«Гватэмальскі інстытут міграцыі праінфармаваў Нацыянальнае ўпраўленне па міграцыі аб непрымальнасці знаходжання гэтых асоб і прыпыненні дзеяння віду на спадара Дзмітрыя Кудракова і спадарыні Ірыны Літвінюк», – гаворыцца ў паведамленні гватэмальскіх уладаў.

Пры гэтым адзначаецца, што Кудракоў і Літвінюк пакінулі тэрыторыю краіну.

18 лістапада Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць Літвінюк, Кудракова і трох кампаній, звязаных з карупцыйнымі схемамі ў Гватэмале: Compania Guatemalteca de Niquel, Compania Procesadora de Niquel і Mayaniquel, даччыныя структуры інвестыцыйнай групы Solway.

У Мінфіне ЗША адзначылі, што Кудракоў і Літвінюк «некалькі гадоў кіравалі шматлікімі карупцыйнымі схемамі з удзелам палітыкаў, суддзяў і дзяржслужачых». Беларуска пры гэтым «здзяйсняла карупцыйныя дзеянні ў падтрымку расейскіх схем уплыву, незаконна перадаючы наяўныя дзяржаўным службоўцам у абмен на падтрымку інтарэсаў Расеі ў горнай здабычы».

Аналітыка
«Нічога не стрымлівае, каб прыхавана весці справы». Як санкцыі і зброя збліжаюць Беларусь і Іран
2022.11.23 08:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў