З Беларусі ў Ірак вярнуліся ўжо каля 1,5 тысячы мігрантаў


Грамадзяне Іраку, якія трапілі ў Беларусь падчас штучна створанага рэжымам Лукашэнкі міграцыйнага крызісу, паступова вяртаюцца дадому.

Сёння ноччу з Менску ў Эрбіль вылецеў яшчэ адзін самалёт. На гэтым самалёце, паводле іракскага боку, на радзіму вярнуліся 420 чалавек.

Усяго чатырма эвакуацыйнымі рэйсамі іракскіх авіялініяў дадому вярнуліся 1 458 грамадзянаў Іраку. Пра гэта паведамляе прэс-служба Iraqi Airways на старонцы кампаніі ў Фэйсбуку.

Паводле Нацыянальнага аэрапорту Менск, яшчэ два эвакуацыйных рэйсы ў Іраку запланаваныя на 28 і 29 лістапада.

Hавiны
Мігранты, якія вярнуліся ў Ірак, заявілі, што перажылі кашмар у Беларусі
2021.11.19 09:47

Нагадаем, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант раней заяўляла, што на тэрыторыі Беларусі па стане на 18 лістапада знаходзіцца ўсяго каля 7 тысяч уцекачоў.

Hавiны
«План Б – шукаць іншы шлях у Еўразвяз». Што далей будзе з мігрантамі ў Брузгах?
2021.11.26 13:37

РР belsat.eu

Стужка навінаў