Новы штам каронавіруса атрымаў назву о-мікрон. Яго лічаць самым небяспечным з усіх


Новы варыянт каронавіруса навукоўцы ўжо называюць «найгоршым з усіх, што мы бачылі». На экстраным пасяджэнні САЗ афіцыйна класіфікавала новы варыянт як той, «што выклікае асцярогу», і прысвоіла яму ўласную назву – о-мікрон. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Новы варыянту віруса быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы. Паводле медыяў, ён ужо дабраўся да Ізраілю і да Еўропы.

«У гэтым варыянце прысутнічае вялікая колькасць мутацыяў, некаторыя з якіх выклікаюць асцярогі, – гаворыцца ў заяве САЗ. – Папярэднія звесткі кажуць, што з гэтым варыянтам звязаная павышаная рызыка паўторнага заражэння ў параўнанні з іншымі [VOC]».

«Высветлена, што гэты варыянт распаўсюджваецца хутчэй, чым варыянты папярэдніх выбухаў інфекцыі. З гэтага вынікае, што ён можа мець вялікія перспектывы распаўсюду», – адзначае САЗ.

Аб’ектыў
САЗ: каронавірус мутаваў надзвычай хутка
2021.11.26 21:50

З самай раніцы ў пятніцу краіны свету адна за адной пачалі ўзмацняць абмежавальныя захады на мяжы, спрабуючы не дапусціць завозу на сваю тэрыторыю новага небяспечнага варыянту каронавіруса. Правілы ўезду з шэрагу афрыканскіх дзяржаваў ужо змянілі ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Ізраіль, Сінгапур, Францыя, Расея, Чэхія і Японія.

РР belsat.eu

Стужка навінаў