Мігрантаў вывозяць, палітвязняў падтрымліваюць. Галоўнае за 27 лістапада


«Белсат» падводзіць вынікі 27 лістапада. 474 дні пасля выбараў беларусы выказваюць пратэст. За кратамі з палітычных прычынаў тысячы чалавек, у тым ліку 887 прызнаных палітычнымі зняволенымі кансэнсусным рашэннем беларускіх праваабаронцаў.

Святлана Ціханоўская абвясціла 27 лістапада Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Акцыю падтрымалі не толькі беларусы: салідарнасць з беларускімі палітычнымі зняволенымі выказалі прэзідэнт Польшчы, Дзяржаўны дэпартамент ЗША, прэм’ер Славеніі, міністры замежных справаў Аўстрыі, Латвіі, Славакіі, Еўрапейская служба вонкавых сувязяў, мноства дэпутатаў краінаў Еўразвязу. Часовы павераны ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі палітвязняў.

Hавiны
«Чорная пятніца» «Белавіі» і прамова Ціханоўскай у Еўрапейскім парламенце. Галоўныя падзеі ў малюнках
2021.11.27 13:34

Міграцыйны крызіс прайшоў самую вострую фазу, але не спыніўся. З Беларусі ў Ірак вярнуліся ўжо каля 1,5 тысячы мігрантаў. Ды Польшча перадухіліла спробу прарыву мяжы ў раёне Белавежы, двое жаўнераў атрымалі раненні. Літва не выключыла, што з Беларусі пойдуць узброеныя талібы.

Інтэрв’ю
«Калі хтосьці пойдзе на мітынг – усіх перасаджаем». У якіх умовах працуюць настаўнікі пасля жніўня 2020-га
2021.11.27 17:01

Рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень. Фрылансера радыё «Свабода» арыштавалі на 10 дзён за «дробнае хуліганства». Рэжысёра Валера Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Беларуссю. 27-гадовага жыхара Берасця пазбавілі беларускага грамадзянства, хоць ён нарадзіўся і вырас у Беларусі. «Кіберпартызаны» паказалі, як улады прапаноўвалі шантажаваць пратэстоўцаў дзецьмі.

Інтэрв’ю
Былая працаўніца райвыканкаму пра прычыны звальнення: калектыў падзяліўся, мы перасталі размаўляць
2021.11.27 12:18

Навукоўцы тым часам непакояцца праз новы штам каронавіруса, які атрымаў назву о-мікрон. Яго лічаць самым небяспечным з усіх. У шэрагу еўрапейскіх краінаў ужо выявілі першыя выпадкі заражэння нечым, што можа быць тым новым штамам. Пачынаюць спыніць авіязлучэнне з краінамі поўдня Афрыкі, дзе той штам выявілі. Ці будуць наяўныя вакцыны эфектыўныя супраць гэтага штаму, невядома, але навукоўцы ўжо працуюць над новымі.

Беларусы тым часам хварэюць і паміраюць ад «папярэдняга» штаму Дэльта. Сёння стала вядома, што не стала журналіста і палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага, які правёў тыдзень у шпіталі праз каронавірус.

Аналітыка
Топ-10 дзікунскіх ініцыятываў рэжыму Лукашэнкі
2021.11.27 07:30

Дзякуй, што чытаеце і глядзіце нас! Даруйце, калі сайт кепска працуе: на нас вядуць DDoS-атаку. Калі што, шукайце нас у сацсетках, чытайце праз мабільны дадатак або глядзіце на Youtube ці праз спадарожнік.

АА belsat.eu

Стужка навінаў