Кандыдатка на пасаду кіраўніка МЗС Нямеччыны: «Мы перажываем падвойны шантаж з боку Лукашэнкі»


Сустаршыня партыі «Саюз-90/зялёныя» Аналена Бэрбак, якую вылучылі на пасады кіраўніка МЗС Нямеччыны ў новым урадзе, выступае за жорсткі курс у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша часопіс «Der Spiegel», паведамляе DW.

«Мы перажываем падвойны шантаж з боку Лукашэнкі», – заявіла Аналена Бэрбак. З аднаго боку, ён выкарыстоўвае мігрантаў для разʼяднання Еўропы. З іншага, Лукашэнка хоча, каб еўрапейцы прызналі яго як суразмоўцы, хаця ён душыць апазіцыю, падкрэсліла палітык. Паводле словаў Бэрбак, «нельга дазваляць дыктатарам шантажаваць сябе».

Лідарка «зялёных» упэўнена, што правільным было б узмацніць жорсткасць еўрапейскіх санкцыяў і працягваць аказваць ціск на Лукашэнку.

Аналена Бэрбак прызнае, што без дыялогу праводзіць вонкавую палітыку немагчыма. Тым не менш яна раскрытыкавала два тэлефонныя званкі Ангелы Мэркель Аляксандру Лукашэнку. На яе думку, для Польшчы і Нямеччыны важна дзейнічаць разам.

Аб’ектыў
Лукашэнку будуць ціснуць. «Ужо ёсць заяўка на шосты пакет санкцыяў»
2021.11.26 21:51

РР belsat.eu

Стужка навінаў