Часовы павераны ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі палітвязняў


Злучаныя Штаты па-ранейшаму заклікаюць безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся з сем’ямі палітычных вязняў з нагоды Дня падзякі, паведаміла амбасада ў Twitter.

Праваабаронцы «Вясны» адзначаюць, што сярод тых, хто быў на сустрэчы, жонкі палітычных зняволеных вясноўцаў Алеся Бяляцкага і Уладзя Лабковіча, бацькі Мікалая Дзядка і Марыі Калеснікавай, маці Анастасіі Булыбенкі, жонкі Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншыя.

На момант публікацыі праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 887 чалавек. На самой справе, зняволеных з палітычных прычынаў значна больш, ды праваабаронцы правяраюць кожную справу на адпаведнасць міжнародна прызнанаму азначэнню «палітвязень» і часам проста не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Афіцыйны Менск у жніўні адклікаў згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркаю ЗША. Штаты ў Беларусі цяпер прадстаўляе часовы павераны.

ВІДЭА
Замест апошняга слова Ціханоўскага выдалі яго новую песню. ВІДЭА
2021.11.25 12:56

АА belsat.eu

Стужка навінаў