27-гадовага жыхара Берасця пазбавілі беларускага грамадзянства


Міліцыя і суд палічылі, што 27-гадовы берасцеец, які нарадзіўся і вырас у Беларусі, не меў права на грамадзянства.

Пра незвычайную гісторыю стала вядома з прэс-рэлізу Вярхоўнага суду.

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Берасця правялі дзве праверкі ў дачыненні берасцейца і прыйшлі да высновы, што ён «грамадзянінам Рэспублікі Беларусь не зʼяўляецца і неправамерна дакументаваны пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь». Па якой прычыне раптам праводзіліся праверкі – не ўдакладняецца.

Мужчына нарадзіўся ў 1994 годзе ў Беларусі і ўсё жыццё пражыў у Беларусі. Бацька берасцейца – грамадзянін Украіны. У маці на момант нараджэння сына быў яшчэ пашпарт грамадзянкі СССР, які яна атрымала ў Валынскай вобласці ў 1989 годзе. У 1997 годзе Маскоўскі РАУС Берасця выдаў ёй беларускі пашпарт, але цяпер той жа Маскоўскі РАУС прыйшоў да высновы, што яна не мела на гэта падставаў.

Чаму праз 24 гады міліцыя вырашыла правесці праверку ў дачыненні жанчыны зноў жа не паведамляецца. Але ў выніку ўлады анулявалі і грамадзянства маці, і грамадзянства сына.

Высновы міліцыі падтрымаў суд.

Hавiны
ГУБАЗіК рыхтуе змены ў закон, якія дазволяць забіраць у беларусаў грамадзянства і маёмасць за экстрэмізм
2021.11.24 10:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў