Урад скарэктаваў пастанову аб дзяржрэгуляванні цэнаў, але новыя правілы пакуль не растлумачыў


Урад скарэктаваў асобныя нормы пастановы № 713 аб дзяржаўным рэгуляванні цэнаў на тавары спажывецкага кошыка.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), змяненні закранулі пераацэнку і даацэнку астаткаў тавараў, якія існавалі ў наяўнасць да прыняцця пастановы № 713. Асноўная асаблівасць – рэшткі тавараў неабходна прыводзіць у адпаведнасці з нормамі пастановы толькі пры паступленні новага тавару. Новы дакумент рэгламентуе парадак аднясення выдаткаў імпарцёраў і аптова-рознічнага звяна па фасоўцы тавараў, а таксама канкрэтызуе асобныя таварныя пазіцыі.

«Выключаны тавары раскошы, напрыклад, ювелірныя вырабы. Таксама выключаны спецыфічныя тавары, на якія ўплывае сезоннасць, напрыклад, кветкавая прадукцыя – у яе вялікія нормы натуральнага змяншэння, яна вельмі схільная сезонным ваганням цэнаў», – заявіў БелТА першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

Аднак абноўленая версія пастановы пакуль не апублікаваная, таксама няма поўнага спіса тавараў, якія вывялі з сістэмы дзяржрэгулявання цэнаў. Акрамя таго, незразумела, калі пачынаюць дзейнічаць новыя правілы. МАРГ абяцае ўсё растлумачыць да канца дня.

Hавiны
У Беларусі завялі першыя крымінальныя справы за павышэнне цэнаў
2022.10.09 08:47

Нагадаем, 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць у Беларусі любыя цэны і прыгразіў неадкладнымі арыштамі ды крымінальнай адказнасцю за парушэнне свайго распараджэння. На падставе гэтага загаду была прынятая пастанова №713 аб дзяржаўным рэгуляванні цэнаў.

Каментар
Калі вы хочаце так кантраляваць цэны, навошта яны наагул? Эканамістка – аб праекце новай пастановы
2022.10.17 15:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў