Сілавікі затрымалі рэдактара падпольнага выдання «Беларусский вестник»


Затрыманы рэдактар самвыдату «Беларусский вестник» на «пакаянным» відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, «прызнаецца», што дзейнасць сваю лічыць «супрацьзаконнай і нават супрацьхрысціянскай», бо праз гэта пацярпелі іншыя людзі. Сілавікі сцвярджаюць, што раней былі затрыманыя кур’еры і іншыя супрацоўнікі.

«Беларусский вестник».
Фота: vestniki_by/Telegram

«Беларусский вестник» актывісты друкавалі самастойна і потым разносілі па паштовых скрынях у розных гарадах Беларусі. Таксама нумар газеты можна было чытаць і спампоўваць праз тэлеграм-канал, які налічвае больш за 300 чалавек.

Затрыманы мужчына распавёў, што ў 2020 годзе меў намер супрацоўнічаць з незалежнымі медыямі. Пазней знаёмая прапанавала яму стварыць асобнае выданне, якое б «расказвала апазіцыйныя матэрыялы» і з цягам часу перарасло б у сетку рэгіянальных выданняў.

На якой падставе затрымалі мужчыну і ў чым яго абвінавачваюць, – не ўдакладняецца.

На відэа затрыманы расказаў, што выконваў ролю як бы рэдактара выдання: пісаў артыкулы і рэдагаваў тэксты іншых. «У чым заключалася мая праца: шмат якія тэксты браліся альбо з галавы, альбо з іншых экстрэмісцкіх матэрыялаў, і трэба было іх максімальна спрасціць, каб яны сталі зразумелыя людзям. Вось такія вось заўвагі і былі маёй працай», – распавёў ён.

Спачатку за сваю працу ён атрымліваў каля 700 долараў, а апошнія паўгода зусім не атрымліваў грошай.

Hавiны
Журналіста Аляксандра Любенчука асудзілі да 3 гадоў зняволення
2022.10.27 16:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў