За сарваны з будынку дзяржаўны сцяг жыхара Баранавічаў асудзілі на два гады «хіміі»


У Баранавічах вынеслі прысуд Аляксандру Бакуновічу, якога вінавацілі ў здзеке над дзяржаўнымі сімваламі па артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу, паведамляюць праваабаронцы.

Будынак з дзяржаўным сцягам ў акне. Менск, Беларусь. 27 жніўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 13 ліпеня 2021 года Аляксандр Бакуновіч «наўмысна схапіў за дрэўка сцяг, які знаходзіўся ў кранштэйне на будынку ЖРЭУ, паламаў яго на дзве часткі, пасля панёс сцяг да жылога дому і кінуў яго на зямлю».

Нанесеная шкода ЖРЭУ ад учынку абвінавачанага склала 4 рублі 70 капеек – за зламанае дрэўка.

Аляксандр Бакуновіч прызнаў віну цалкам. На судзе ён распавёў, што вечарам 12 ліпеня сустрэўся са знаёмымі і выпіў піва. Пасля каля будынку ЖРЭУ абвінавачаны пабачыў флаг, вырашыў зняць і памахаць ім. Адзначыў, што не меў ніякага дрэннага намеру. Калі Аляксандр зняў сцяг, то пабачыў, што дрэўка зламалася, спужаўся адказнасці, таму скруціў палатно і панёс яго далей.

Нанесеную шкоду сплаціў у памеры 27 рублёў, хаця сцяг быў вернуты.

Падчас спрэчак бакоў пракурор Уладзімір Карачун запрасіў пакаранне для абвінавачанага ў выглядзе двух гадоў «хіміі». Адвакатка казала, што заяўлены дзяржабвінавачваннем тэрмін вельмі суровы, прасіла вызваліць Бакуновіча ад крымінальнай адказнасці і прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафа ў мінімальна магчымым памеры.

У выніку суддзя Мікалай Кміта пастанавіў прызнаць Бакуновіча вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Hавiны
Жыхара Астраўца асудзілі на 3 гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы
2021.10.14 12:21

АД, belsat.eu

Стужка навінаў