Валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка з'ехала з Беларусі – ёй пагражала 2,5 гады калоніі


Марыя Тарасенка.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Праваабаронцы паведамляюць, што валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка з’ехала з краіны і зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Марыю судзілі разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркай «Вясны» Таццянай Ласіцай. Суд распачаўся 3 верасня. Усіх траіх вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Марыя знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, а Леанід і Таццяна – пад вартай.

13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запатрабавалі для абвінавачаных наступнае пакаранне: для Леаніда і Таццяны – па тры гады пазбаўлення волі, Марыі – два з паловай гады пазбаўлення волі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў