У Лідзе затрымалі збытчыка наркотыкаў – ім аказаўся 26-гадовы міліцыянт


Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі Гарадзенскай вобласці праводзілася аператыўна-вышуковае мерапрыемства «аператыўны эксперымент» у дачыненні да чарговага збытчыка псіхатропных рэчываў. У момант «зняцця кладу», быў затрыманы малады супрацоўнік аднайменнага падраздзялення з Ліды, паведамляе ByPol.

Паводле ByPol, затрыманага оперупаўнаважанага клічуць Дзмітрый Маляўка, ён нарадзіўся 31 траўня 1995 году. Жыве ў Лідзе. У жніўні 2020 году ён прымаў актыўны ўдзел у падаўленні пратэстаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў