Прэзідэнт Нямеччыны ўручыў Меркель апавяшчэнне аб заканчэнні яе паўнамоцтваў


Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, уручыў Ангеле Меркель апавяшчэнне аб заканчэнні яе паўнамоцтваў на пасадзе федэральнага канцлера. Пра гэта паведамляе выданне Süddeutsche Zeitung.

Прэзідэнт Нямеччыны ўручыў Меркель апавяшчэнне аб заканчэнні яе паўнамоцтваў 26 кастрычніка 2021 года.
Фота: Hannibal Hanschke/Reuters

Штайнмаер таксама ўручыў апавяшчэнні аб заканчэнні паўнамоцтваў віцэ-канцлеру Оляфу Шольцу, міністрам урада Меркель і міністру ведамства канцлера ФРГ Хельге Брауну.

Ён высока ацаніў уклад Меркель і назваў яе канцлерства адным з найвялікшых у гісторыі, ахарактарызаваўшы яе як «фармуючую аснову для нашай уз’яднанай краіны і іміджу нашай краіны ў свеце, якая фармуе цэлае пакаленне маладых жанчын і мужчын, для якіх яна стала прыкладам новай, вельмі ўнікальнай формы лідарства».

Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Ангелай Меркель
2020.10.06 18:35

Меркель кіравала ўрадам краіны 16 гадоў.

Палітык упершыню была абрана на пасаду канцлера ў лістападзе 2005 года. З таго часу яна нязменна займала пасаду кіраўніка нямецкага ўрада, а ў 2018-м заявіла аб сыходзе з палітыкі пасля заканчэння чацвёртага тэрміну.

Аднак урад Меркель будзе весці афіцыйныя справы да таго часу, пакуль новы кабінет не будзе прызначаны і не прыведзены да прысягі. Згодна з бягучымі планамі, гэта павінна адбыцца ў пачатку снежня. Гэта азначае, што ў Нямеччыне ва ўладзе каля шасці тыдняў будзе часовы ўрад.

Перамогу на выбарах 26 верасня ў новы склад Бундэстагу атрымалі сацыял-дэмакраты на чале з Оляфам Шольцам. Яны набралі амаль 26 % галасоў.

Аб’ектыў
Сацыял-дэмакратычная Нямеччына. Як зменіцца стаўленне Берліна да Менску пасля выбараў у Бундэстаг?
2021.09.27 22:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў