Францыя абвінаваціла сям’ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі


Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана ладзяць паездкі мігрантаў да межаў Беларусі з Еўразвязам, заявіў у сераду 27 кастрычніка дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, піша «Deutsche Welle».

Паводле дыпламата, мэта беларускага боку – аслабіць і раз’яднаць Еўразвяз.

Імёны чальцоў сям’і Лукашэнкі, датычных да перавозак мігрантаў, французскі дыпламат не называў.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

Лукашэнка хоча заманіць Еўразвяз у пастку, калі сцвярджае, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, лічыць Бон. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» у сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Hавiны
Цела мігранта знайшлі на польска-беларускай мяжы
2021.10.21 10:35

У траўні бягучага году Лукашэнка заявіў, што больш не будзе стрымліваць плынь уцекачоў з Усходу, якія накіроўваюцца ў краін ЕЗ. Пасля гэтай заявы рэзка павялічылася колькасць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўразвяз з тэрыторыі Беларусі. Спачатку дзясяткі, а потым сотні мігрантаў штодня спынялі літоўскія памежнікі. Потым уцекачы накіраваліся ў Латвію і Польшчу. За некалькі месяцаў міграцыйнага крызісу загінулі дзевяць чалавек. Польшча і Літва будуюць на мяжы з Беларуссю агароджы з калючага дроту.

Hавiны
Польскія ўлады кажуць пра дзве спробы сілавога штурму мяжы з боку Беларусі. Ёсць параненыя
2021.10.25 15:28

ААН абвінавачвае краіны Еўразвязу і Беларусь у парушэнні Канвенцыі 1951 году аб уцекачах і заклікае даць прытулак мігрантам і забяспечыць рэалізацыю іхных правоў.

Брусель абвінавачвае Менск у наўмысным правакаванні міграцыйнага крызісу ў адказ на санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі. Цяпер ЕЗ рыхтуе пяты пакет санкцыяў у дачыненні рэжыму з-за выкарыстання ім мігрантаў у якасці інструменту супраць Еўразвязу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў