Ва Украіне загінуў баец беларускага палка «Пагоня»


Пра смерць беларускага добраахвотніка з пазыўным Жнец увечары 26 верасня паведаміў тэлеграм-канал палка «Пагоня». Жнец ваяваў ва Украіне з 2017 года.

«На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны. Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталіся двое дзяцей і жонка», – паведаміў полк «Пагоня».

Імя загінулага добраахвотніка не раскрываецца.

Удакладняюць, што 26 верасня быў паранены яшчэ адзін баец палка. Але раненне лёгкае – добраахвотнік неўзабаве вернецца ў шэрагі падраздзялення.

З пачатку вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года паведамлялі пра гібель 13 беларускіх добраахвотнікаў. Загінулі байцы палка імя Каліноўскага Ілля Літвін Хрэнаў, Аляксей Тур Скобля, Зміцер Тэрор Апанасовіч, Зміцер Ганс Рубашэўскі, Канстанцін Фенікс Дзюбайла, Іван Брэст Марчук, Павел (Волат), Васіль Сябро Парфянкоў, Вадзім Папік Шатроў і Васіль Атам Грудовік. Імя яшчэ аднаго загінулага байца палка невядомае. У пачатку верасня паведамлялі пра гібель аднаго з байцоў батальёну «Тэрор», які адасобіўся ад палка Каліноўскага. Спіс загінулых беларускіх герояў папоўніў баец палка «Пагоня» з пазыўным Жнец.

Інфаграфіка
Расея ў агні. Як спачатку абвяшчэння мабілізацыі ў РФ запалалі ваенкаматы і загучалі стрэлы
2022.09.26 16:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў