Следчы камітэт назваў першыя імёны асобаў, якіх будуць судзіць завочна


Следчы камітэт Беларусі апублікаваў спіс асобаў, у дачыненні якіх распачалі спецыяльнае вядзенне, паведамляе прэс-служба СК. Гэта значыць, што іх будуць судзіць завочна.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Пакуль у спісе толькі пяць чалавек: Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занямонская і Дзмітрый Навоша. Усе яны, паводле версіі СК, ёсць адміністратарамі тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя звесткі сілавікоў і дзяржслужбоўцаў, што здзяйснялі рэпрэсіі супраць беларускага народу і перавышалі свае паўнамоцтвы.

Названыя пяць асобаў абвінавачваюцца паводле ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асобаў, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы») і ч. 3 арт. 203-1 КК («Наўмысныя незаконныя збор, прадастаўленне і распаўсюджванне інфармацыі аб персанальных звестках іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, учыненыя ў адносінах да асобы або яе блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці і выкананнем грамадскага абавязку»).

Hавiны
Каму пагражае завочнае пакаранне ў Беларусі, і ці атрымаецца «перасядзець» за мяжою?
2022.07.22 14:15

Спецыяльнае вядзенне дазваляе расследаваць крымінальную справу ў дачыненні абвінавачанага за межамі Беларусі, які ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Згодна з арт. 468-27 КПК, даведацца пра распачатае спецыяльнае вядзенне можна праз сайт Следчага камітэту. Таксама «абвінавачаны лічыцца належным чынам апавешчаным аб правядзенні ў дачыненні яго спецыяльнага вядзення, выкліку ў орган, які вядзе крымінальны працэс, а таксама аб прынятых у справе рашэннях з дня, наступнага за днём размяшчэння інфармацыі».

Закон аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае з’яўленне ў Беларусі завочнага следства і суда над абвінавачванымі, калі тыя застаюцца па-за межамі Беларусі, 21 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Артыкулы
«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі
2021.11.30 11:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў