Латвія ўвяла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Расеяй

Урад Латвіі вырашыў на тры месяцы ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Расеяй праз мабілізацыю. Ён уводзіцца ад заўтра, 28 верасня.

Расейска–латвійская мяжа. Фота: visasam.ru

«Цяпер сітуацыя на мяжы паміж Латвіяй і Расеяй стабільная, спакойная і знаходзіцца пад строгім кантролем, аднак з абвешчанай у Расеі мабілізацыяй колькасць расейцаў, якія жадаюць пакінуць сваю краіну, значна павялічылася. Такім чынам, існуе рызыка хуткага росту колькасці нелегальных мігрантаў і на латвійска-расейскай мяжы», – заявілі ва ўрадзе.

Вырашана ўвесці рэжым надзвычайнай сітуацыі ў прыгранічных раёнах краіны, а яшчэ ў партах, аэрапортах, пунктах перасячэння мяжы і на чыгунках.

У 2021 годзе Латвія ўжо звярталася да падобных захадаў праз прыток мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу з тэрыторыі з Беларусі.

Раней, 19 верасня, Латвія закрыла межы для расейскіх турыстаў.

Расейцы масава ўцякаюць ад вайны

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны