Былая вядоўца і прадстаўніца Пераходнага кабінету Аліна Коўшык звярнулася да беларусак


Былая журналістка «Белсату», а з сярэдзіны верасня прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык запісала зварот да беларускіх жанчын, у якім заклікала беларусак трымацца і берагчы сваіх родных.

Алина Ковшик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Аліна Коўшык на другі дзень канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

«Калі бачу, што састарэлыя палітыкі абʼяўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіцяці і выхаваць, але з такой лёгкасцю яны гатовыя накіраваць на смерць тысячы сыноў, мужоў і бацькаў», – сказала былая вядучая.

Яна заклікала абараняць сям’ю і змагацца за будучыню, не баяцца, што нехта закліча беларускіх мужчын на фронт. Таксама Коўшык заклікала захаваць суверэнітэт і ўвогуле існаванне Беларусі, і каб нашая краіна была бяспечнай.

«Беларускі, гэта на вашых плячах трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах. Падыміце галаву і перастаньце сумнявацца, што вы не разумееце ў палітыцы ці вайне. Вы разумееце найлепей, бо гэта ваша зямля. А мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваіх дзяцей і свой дом», – скончыла Коўшык.

Тэлевядоўца Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні 16 верасня. Падчас працы ў Аб’яднаным кабінеце яна будзе ствараць стратэгію нацыянальнага адраджэння Беларусі, папулярызаваць веды з галіны гісторыі, культуры і мовы і рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі і медыяў. Апроч таго, сярод ейных абавязкаў – каардынаванне працы інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры, а таксама спрыянне супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Каментар
Аліна Коўшык: Веру ў магчымасць паспрыяць пераменам у Беларусі з-за мяжы, інакш бы не бралася
2022.09.16 15:15

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў