Жонцы Мікалая Статкевіча ў чарговы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам


Пра чарговую адмову на спатканне жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла ў сваім Facebook.

Такое рашэнне 20 верасня прыняў суддзя абласнога суду Гомля Мікалай Доля.

Фота: Марина Адамович / Facebook

Мікола Статкевіч у няволі з 31 траўня 2020 году. Цяпер палітыка трымаюць у Гомельскім СІЗА, а суд, які распачаўся 24 чэрвеня, праходзіць у закрытым рэжыме.

Акрамя Мікалая Статкевіча фігурантамі па «справе Ціханоўскага» праходзяць яшчэ пяць чалавек: Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.

На паседжанні не пускаюць нават сваякоў абвінавачаных з мэтаю «гарантавання бяспекі ўдзельнікаў працэсу і абароны таямніцы, якая ахоўваецца законам». Але афіцыйна чыноўнікі не даюць тлумачэнняў такой захады.

Гісторыі
«Уся мужчынская праца была на Міколу». Як Марына, сабака, трое катоў і сінічкі чакаюць Міколу Статкевіча
2021.01.28 07:50

АД, belsat.eu

Стужка навінаў