Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць з калоніі ў турму


Суд пагадзіўся на прапанову калоніі аб пераводзе Наталлі Хершэ ў больш жорсткія ўмовы. У якую менавіта турму перавядуць палітзняволеную, вырашыць адміністрацыя калоніі.

Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

Генадзь Касьян, брат палітычнай зняволенай Наталлі Хершэ, расказаў радыё «Свабода» аб выніках выязнога паседжання суду Чыгуначнага раёну Гомля. 24 верасня на паседжанні проста ў папраўчай калоніі № 4 суддзя Мікалай Крупадзёраў пастанавіў перавесці зняволеную ў турму.

Дакладных прычынаў такога рашэння Генадзь Касьян не ведае. Ён расказаў «Медыязоне», што падставай можа быць сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку або «адсутнасць прыкметаў перавыхавання».

Наталля Хершэ ўжо год у няволі. Яе затрымалі 19 верасня 2020 года пасля жаночага маршу, асудзілі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што яна сарвала балаклаву з байца АМАП. Яе садзілі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу за адмову шыць форму ля сілавікоў.

Зняволеная тройчы адмовілася прасіць памілавання, бо лічыць сябе невінаватай. Яна мае грамадзянства Беларусі і Швейцарыі, у гомельскай калоніі яе наведваў швейцарскі амбасадар.

Артыкулы
«Я ведаю, дзеля чаго я тут». Хто такая палітзняволеная Наталля Хершэ, і як яна жыве ў жаночай калоніі
2021.04.05 08:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў