Экс-футбаліст Вадзім Скрыпчанка ў трэці раз стаў трэнерам футбольнага клубу «Менск»


Вадзім Скрыпчанка ўвайшоў у адну раку тройчы і ўзначаліў самы правільны ў ідэалагічным плане клуб Беларусі.

Вадзім Скрыпчанка.
Фота: sports.ru

Нядоўга ФК «Менск» заставаўся без галоўнага трэнера. Сёння, 27 верасня, камандзе прадставілі новага рулявога – Вадзіма Скрыпчанку. Раней 45-гадовы спецыяліст ужо працаваў на гэтай пасадзе.

У канцы 2011 года Скрыпчанка быў прызначаны галоўным трэнерам ФК «Менск». У розыгрышы Кубка Беларусі сезона 2012/13 клуб пад кіраўніцтвам трэнера стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Другі раз Скрыпчанка стаў галоўным трэнерам клубу ў жніўні 2020-га і пакінуў яго зімой, тады каманда заняла 11-ае месца, на ім яна ідзе і зараз.

Нагадаем, 21 верасня старшыня футбольнага клубу «Менск» Андрэй Васілевіч і галоўны трэнер Фёдар Шчарбачэнка прыйшлі да рашэння спыніць супрацу і скасаваць кантракт на пагадненне бакоў.

Шчарбачэнку запрашала ў клуб іншае кіраўніцтва, і не дзіўна, калі пасля перавароту, учыненага ў сталічным клубе Федэрацыяй футболу ў траўні, новае кіраўніцтва знойдзе свайго трэнера. У траўні, нягледзячы на 305 подпісаў працаўнікоў клубу, не працягнулі кантракту са шматгадовым кіраўніком ФК «Менск» Ігарам Шлойдам. Не дапамог і падпісаны праўладны ліст.

На ягонае месца прызначылі заблытанага ў некалькіх скандалах былога футбольнага суддзю Андрэя Васілевіча, які таксама падпісаў праўладны ліст. А ягоным намеснікам стаў былы амапавец Аляксандр Якімаў. Пасля на сайце клубу з’явіліся старонкі, прысвечаныя ідэалагічнай і антыкарупцыйнай дзейнасці. Так што ФК «Менск» на сёння – самы правільны ў ідэалагічны плане футбольны клуб.

Нагадаем, што акрамя мужчынскай каманды, ФК «Менск» – гэта яшчэ і жаночая каманда, міні-футбольны клуб і дзіцячыя акадэмія.

Hавiны
Гвінейскі футбаліст распавёў, як заспеў пандэмію ў Беларусі: «Там зусім не клапаціліся пра бяспеку і здароўе гульцоў»
2021.09.27 17:34

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў