Беларусь увайшла ў топ-10 найгоршых краінаў для рабочых


Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (ITUC) апублікавала Глабальны рэйтынг правоў за 2021 год (PDF). У ім Беларусь аказалася ў кампаніі Гандурасу, Зімбабвэ і М’янмы.

Працаўнікі ААТ «Гродна Азот» падчас страйку на прадпрыемстве. Горадня, Беларусь. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: Белсат

За мінулы год сітуацыя з правамі рабочых у свеце пагоршылася. Калі ў 2020 годзе ў 89 краінах улады перашкаджалі стварэнню прафсаюзаў, то ў 2021-м – ужо ў 109 краінах. 87 % краінаў цяпер парушаюць права рабочых на забастоўку, 79 % краінаў – права на калектыўныя перамовы, у 65 % рабочыя мелі абмежаваны доступ да правасуддзя. Усё гэта тычыцца і Беларусі.

ITUC у восьмы раз складае рэйтынг правоў рабочых у краінах свету. Сёлета ў дзясятку найгоршых трапілі дзве новыя краіны: М’янма, дзе ўладу захапіла вайсковая хунта, і Беларусь, якая ўжо была ў той дзясятцы ў 2015 і 2016 гадах.

Таксама ў дзясятцы найгоршых сёлета Бангладэш, Бразілія, Гандурас, Егіпет, Зімбабвэ, Калумбія, Турэччына і Філіпіны.

Hавiны
Дзяржмедыі раскрылі падрабязнасці крымінальнай справы за «шпіянаж» на заводах
2021.09.26 22:57

У групе краінаў, дзе ў рабочых няма гарантыяў правоў, таксама Казахстан і Украіна. Ды ITUC лічыць, што сітуацыя з правамі рабочых у іх лепей, чым у Беларусі.

Лепей за Беларусь, хоць і вельмі кепска, з правамі рабочых сітуацыя ў Афганістане, Самалі, Сірыі, Судане і Паўднёвым Судане, Кітаі і Індыі. У рэйтынг не ўключылі Паўночную Карэю, Саудаўскую Аравію, Заходнюю Сахару і некаторыя іншыя краіны і тэрыторыі, пра якія няма звестак.

Як прыклады беларускіх кампаніяў, якія парушаюць правы рабочых, згадваюць «Нафтан», «Гродна Азот» і «Полацк-Шкловалакно». У спісе парушальнікаў побач з імі і амерыканскія «Amazon», «Facebook», «Google» і «Uber».

Адносна Беларусі адзначаюць, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі распачаў рэпрэсіі супраць у тым ліку незалежных прафсаюзаў, забараніў усе мітынгі і дэманстрацыі, правёў рэйды па офісах некалькіх незалежных прафсаюзаў, выкрадаў з працоўных месцаў прадстаўнікоў прафсаюзаў і кідаў іх за краты. Згадваюць як прыклады прысуды прафсаюзным актывістам Дар’і Паляковай, Уладзіміру Бердніковічу, зняволенне Андрэя Прылуцкага.

Гісторыі
«На прадпрыемстве маё прозвішча – як чорная метка». Гісторыя чыгуначніка, якога затрымлівалі на працоўнай змене
2021.09.17 13:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў