Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чарняк, асуджаная за ўдзел у счэпцы ў Маладзечне


Вольга Чарняк выйшла на свабоду па сканчэнні тэрміну зняволення. Яна адбыла ў няволі 1 год, які ёй прысудзілі за ўдзел у счэпцы 9 жніўня 2020 года ў Маладзечне. Пра гэта паведамілі ў «Dissidentby».

Вольга Чарняк адбывала тэрмін зняволення ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі. Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі жанчыну 30 лістапада 2021 года, ідэнтыфікаваўшы на фотаздымку. 12 красавіка суд Маладзечанскага раёну прызнаў Вольгу Чарняк і яшчэ трох маладзёнаў вінаватымі ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Згодна з версіяй абвінавачання, 9 жніўня 2020 года маладзечанцы Антон Драздовіч, Аляксандр Новаш, Руслан Шапуноў і Вольга Чарняк на «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ў Маладзечне сталі ў счэпку, выкрыквалі лозунгі і крычалкі, гучна пляскалі ў далоні, «з мэтай учыніць правакацыйныя дзеянні, накіраваныя на абвастрэнне сітуацыі на плошчы, разгарнулі палотнішчы бел-чырвона-белага колераў».

Суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Чарняк да 1 года калоніі. Тэрмін зняволення жанчына адбыла цалкам і была вызваленая 20 жніўня. Маладзечанцы, якія праходзілі ў справе разам з Чарняк, былі асуджаныя на паўтара года калоніі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 27 жніўня ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1311 чалавек. Паводле ініцыятывы «Dissidentby», у Беларусі на сёння 1617 палітвязняў.

Hавiны
Барыс Хамайда – на свабодзе. Яго выпусцілі з ізалятару без суда
2022.08.27 09:17

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў