Сквар працягваецца. У Беларусі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі


У суботу 27 жніўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне + 32 °С. «Белгідрамет» абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Паводле сіноптыкаў, у Менску паветра прагрэецца да 30-31 градуса цяпла. Ападкаў не чакаецца. Дажджы магчымыя толькі ў Магілёўскай і Гомельскай вобласцях, але і там іх імавернасць малая – 5–10 %.

У нядзелю 28 жніўня таксама пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра зноў будзе сягаць + 32 °С.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі папярэджвае, што ў такую спёку ёсць небяспека павелічэння колькасці лясных пажараў, цеплавых і сонечных апёкаў, гібелі людзей падчас купання. Будзьце асцярожныя!

Аналітыка
«Нашае роднае замежжа!» Як з дапамогаю расейцаў выжывае беларускі турыстычны бізнес
2022.08.27 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў