Палітзняволены Павел Вінаградаў схуднеў у турме на 36 кілаграмаў


На пачатку жніўня ў палітзняволенага блогера і актывіста Паўла Вінаградава пацвердзіліся сухоты. Таксама ў турме ён схуднеў на 36 кілаграмаў, цяпер яму патрэбна новая вопратка, паведаміла ў Facebook ягоная жонка Святлана.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

Павел прайшоў у зняволенні курс антыбіётыкаў. 28 ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца вязні, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Таксама, як паведамлялася раней, Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання нібыта за сон удзень. За гэта палітвязня прызналі «зацятым парушальнікам рэжыму».

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года, абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). 16 сакавіка 2022 года палітычнаму вязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
Не тэрарысты, але ўсё ж… Навошта беларусаў уносяць у спіс асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці
2022.07.14 09:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў