Каля 50 тысяч грамадзянаў Літвы штомесяц карыстаюцца бязвізавым рэжымам для паездак у Беларусь


Бязвізавы рэжым для ўезду ў Беларусь для грамадзянаў Літвы і Латвіі дзеіць з красавіка 2022 года, і з таго часу плынь «турыстаў», якія ездзяць у Беларусь, павялічылася. Штомесяц каля 50 тысяч грамадзянаў Літвы едуць у Беларусь паводле бязвізу, піша Delfi.lt.

«Ездзяць з таго часу, як абвясцілі бязвізавы рэжым. Прыкладна 50 тысячаў за месяц. Гэта толькі грамадзянаў Літвы», – расказала «Delfi» прадстаўніца адной з памежных заставаў Літвы Эрыка Іла.

Па падліках літоўскіх памежнікаў у ліпені мяжу з Беларуссю перайшлі 54 тысячы грамадзянаў Літвы.

Адны едуць у Беларусь працаваць, іншыя – да сваякоў. Але шмат літоўцаў едзе ў РБ па танныя паліва і цыгарэты.

«Вязуць з Беларусі і цыгарэты, нягледзячы на тое, што, купляючы іх, папаўняюць тым самым бюджэт краіны-суагрэсара і фінансуюць вайну ды забойствы людзей. Цыгарэты ў Беларусі каштуюць менш за 2 еўры, і гэта ўдвая танней, чымся ў Літве», – піша літоўскае выданне.

Улады Літвы неаднаразова папярэджвалі суайчыннікаў і прасілі не падтрымліваць рэжыму Лукашэнкі і вайны супраць Украіны. Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы яшчэ раз папярэджвае грамадзянаў, што беларускі рэжым можа выкарыстоўваць літоўскіх «турыстаў» у мэтах прапаганды, лавіць іх на чымсьці, шантажаваць, прымушаць даваць інфармацыю.

Паводле дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, з 15 красавіка паводле бязвізу Беларусь наведалі 128 519 грамадзянаў Літвы і 51 445 грамадзянаў Латвіі. З 1 ліпеня магчымасцю бязвізавага наведання скарысталіся 4678 грамадзянаў Польшчы.

Аналітыка
«Нашае роднае замежжа!» Як з дапамогаю расейцаў выжывае беларускі турыстычны бізнес
2022.08.27 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў