71-гадовага аршанца падазраюць у забойстве паштаркі і падпале аддзялення сувязі. Яго затрымалі


Мужчына зайшоў у паштовае аддзяленне ў Воршы, калі там нікога не было, па-зверску забіў работніцу, забраў з касы каля трох тысячаў рублёў і падпаліў памяшканне. 71-гадовага падазраванага ў забойстве затрымалі на наступны дзень, паведамляе тэлеграм-канал «Милиция Витебщины».

Аператыўна-вышуковымі захадамі кіраваў асабіста міністр унутраных справаў Іван Кубракоў. Падазраваным аказаўся неаднаразова суджаны за крадзяжы, хуліганства, разбой і забойства 71-гадовы жыхар Воршы.

«Пры затрыманні ён паспрабаваў уцячы. Супрацоўнікі ўжылі зброю. З агнястрэльнымі раненнямі мужчына шпіталізаваны», – паведамляе міліцыя.

На гэты момант у Воршы трывае комплекс аператыўна-вышуковых захадаў і следчых дзеянняў, каб высветліць усе абставіны здарэння.

Аналітыка
Украінскія дыверсанты, ФСБ або французскі філосаф? Хто стаіць за забойствам дачкі Дугіна
2022.08.22 16:53

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў