У Менску зліквідавалі культурніцкі цэнтр, які дапамагаў праводзіць «ТэАрт» і «Лістапад»


Адзін з фестываляў «АРТ Карпарэйшн».
Фота: artcorporation.by

Менскі гарвыканкам пастанавіў зліквідаваць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Пастанову прынялі 25 жніўня.

Цэнтр «АРТ Карпарэйшн» быў створаны ў 2010 годзе пры падтрыманні «Белгазпрамбанку» і Міністэрства культуры. На яго базе рэалізоўваліся буйныя кінематаграфічныя, тэатральныя і адукацыйныя праекты, у тым ліку Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт» і Менскі міжнародны кінафестываль «Лістапад».

У працы над праектамі цэнтр супрацоўнічаў з культурніцкімі арганізацыямі па ўсім свеце, дзякуючы чаму ў Менску ладзіліся сустрэчы з іх стваральнікамі, майстар-класы знаных адмыслоўцаў у галіне тэатру і кіно.

Цэнтр таксама прадзюсаваў незалежныя тэатральныя пастаноўкі маладых беларускіх рэжысёраў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў