Суд ліквідаваў Беларускую асацыяцыю журналістаў


Пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Вярхоўны суд Беларусі 27 жніўня разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Суд пастанавіў ліквідаваць незалежную арганізацыю журналістаў, якая дзейнічала з восені 1995 года.

Hавiны
Міністэрства юстыцыі хоча зліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў
2021.07.21 17:25

Суд аб ліквідацыі БАЖ меў прайсці 11 жніўня, але яго адклалі: асацыяцыя спрабавала абскардзіць папярэджанне Міністэрства юстыцыі 23 жніўня. Нагода для ліквідацыі – «паўторныя парушэнні заканадаўства».

«БАЖ гэта не толькі офіс і юрыдычны статус, але гэта амаль паўтары тысячы калегаў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія аб’яднаныя агульнымі мэтамі і агульным бачаннем свабоднай медыя прасторы. Нашыя калегі прайшлі вельмі шмат выпрабаванняў разам. І гэтае выпрабаванне таксама пройдзем разам. Па-другое, БАЖ – гэта міжнародна прызнаная арганізацыя. Нашыя міжнародныя партнёры ўжо заявілі, што нават калі БАЖ ліквідуюць, то мы застанемся іх сябрамі і яны будуць нас цалкам падтрымліваць у нашай дзейнасці на карысць свабодных медыяў Беларусі», – пракаментаваў «Белсату» вырак намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

14 ліпеня ў офісе БАЖу прайшоў ператрус без прысутнасці супрацоўнікаў офісу. Папярэдні ператрус быў 16 лютага. 15 ліпеня Мінюст вынес Беларускай асацыяцыі журналістаў папярэджанне. 20 ліпеня стала вядома, што ўлады замарозілі аперацыі на рахунку БАЖ.

У БАЖ заявілі, што нават не маглі адрэагаваць на папярэджанне, бо «за дзень да атрымання папярэджання офіс арганізацыі быў узламаны, абшуканы і апячатаны».

Артыкулы
Амаль паўтысячы затрыманняў. БАЖ апублікаваў статыстыку па рэпрэсіях у медыясферы
2021.08.09 09:45

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) 11 жніўня звярнулася ў Вярхоўны Суд Беларусі ў межах інстытуту «сяброў суду» («amicus curiae»), каб аспрэчыць патрабаванне Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі партнёра RSF – недзяржаўнай Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Гэтае патрабаванне грунтуецца на надуманых падставах і скіраванае на тое, каб перашкодзіць журналісцкай арганізацыі працягнуць дзейнасць у абароне свабоднай і незалежнай прэсы, пішуць RSF.

Hавiны
«Рэпарцёры без межаў» звярнуліся ў Вярхоўны Суд Беларусі праз ліквідацыю БАЖ
2021.08.16 12:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў