Разгляд справы аб ліквідацыі Таварыства беларускай мовы адкладзены


Вярхоўны Суд мусіў разгледзець справу аб ліквідацыі ТБМ 27 жніўня. Пра тое, што працэс адкладзены на няпэўны час, паведаміла ў сябе ў Фэйсбуку старшыня грамадскага аб’яднання Алена Анісім.

Спадарыня Анісім падала хадайніцтвы аб абскарджванні папярэджанняў у адрас ТБМ і аб пераносе пазову. Суд задаволіў звароты старшыні ТБМ.

Hавiны
Улады збіраюцца ліквідаваць Таварыства беларускай мовы. Сабралі топ-10 годных справаў ТБМ
2021.08.27 08:50

14 ліпеня ў офісе ТБМ прайшоў ператрус. Грамадскаму аб’яднанню прад’явілі два папярэджанні, якія яно не паспела своечасова аспрэчыць.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны заснаванае ў 1989 годзе. Цяпер у складзе аб’яднання – каля 450 мясцовых арганізацыяў і суполак у Беларусі і за мяжой, больш за 6 тысячаў сябраў.

Усе 32 гады свайго існавання ТБМ абараняе лінгвістычныя правы грамадзянаў, а таксама спрыяе развіццю беларускай мовы і культуры.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў