Прызнаныя экстрэмісцкімі яшчэ 14 тэлеграм-каналаў


Генеральная пракуратура.
Фота: prokuratura.gov.by

На падставе заявыў пракуратуру прызналі экстрэмісцкімі адразу 14 мясцовых тэлеграм-каналаў і чатаў і адну супольнасць у сацыяльных сетках.

Як паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры, прызналі экстрэмісцкімі:

  • «Крупки Чат. Крупки для жизни»,
  • «Смолевичи политдвиж»,
  • «Это Вилейка, детка»,
  • «Вилейка для жизни»,
  • «Боровляны ИНФО»,
  • «Боровляны ЧАТ»,
  • «Заславль для жизни»,
  • «Зеленый бор»,
  • «Колодищи военный городок чат»,
  • «Кобрин для Жизни»,
  • «Кобрин 97 %»,
  • «Гродно Азот Чат»,
  • «СТАЧКОМ АЗОТА»,
  • інтэрнэт-супольнасць у сацсетках «Это Вилейка, детка».

За рэпосты з супольнасцяў, прызнаных экстрэмісцкімі, у Беларусі пагражае адміністратыўная адказнасць.

Hавiны
Рэдактара сайту «Виртуальный Брест» пакаралі за распаўсюд нібыта экстрэмісцкага матэрыялу
2021.08.20 14:06

МГ belsat.eu

Стужка навінаў