Лукашэнка пахваліўся экспартам калію. Статыстыка пра яго закрытая ўжо два месяцы


Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня на цырымоніі ўвядзення ў эксплуатацыю Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу «Беларуськалію» пахваліўся вынікамі працы кампаніі, статыстыка пра якую хаваюць ужо два месяцы.

«Калій – брэнд нашай краіны. Нам пашанцавала, што айчынныя нетры багатыя чырвоным золатам. Попыт на яго велізарны і расце з года ў год. «Беларуськалій» – адзін з галоўных гульцоў на сусветным рынку ўгнаенняў, вырабляе і прадае больш за 20 % калійных угнаенняў. Але самае галоўнае, што гэта самы надзейны партнёр у свеце», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Hавiны
Еўразвяз узгадніў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.06.23 15:25

Паводле яго, «Беларуськалій» не падводзіць нават ва ўмовах санкцыяў.

Адзначым, што ў чэрвені Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі перастаў публікаваць штомесячныя аператыўныя звесткі пра экспарт нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў у разрэзе кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС. Раней адпаведныя звесткі штомесяц публікаваліся на сайце Белстату.

Hавiны
Літва можа спыніць транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю
2021.08.04 16:23

Адбылося гэта пасля таго, як 24 чэрвеня Еўразвяз увёў сектаральныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны прадугледжваюць у тым ліку забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, тытунёвых вырабаў, забарону на доступ беларускага ўраду і дзяржаўных банкаў на фінансавы рынак Еўропы. У частцы нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў санкцыі не распаўсюджваюцца на кантракты, заключаныя да 25 чэрвеня.

Публікацыя інфармацыі пра нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні канчаецца справаздачнасцю за студзень – красавік 2021 года.

Hавiны
«Yara» вырашыла перагледзець супрацу з «Беларуськаліем»
2021.08.13 19:19

Якія афіцыйныя лічбы?

Паводле агучаных на адкрыцці петрыкаўскага комплексу лічбаў, «Беларуськалій» значна нарасціў вытворчасць, але рост валютнай выручкі прадэманстраваў больш сціплы вынік.

Вытворчасць калійных угнаенняў «Беларуськалію» за 7 месяцаў склала 7,546 мільёна тонаў, што на 16,6 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Але экспартная выручка за гэты ж перыяд павялічылася толькі на 13,4 %. А экспарт калію ў фізічным выражэнні склаў 6,98 мільёна тонаў, што на 655 тысяч тонаў, або толькі на 10,4 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Незапатрабаваная на замежных рынках прадукцыя засталася ў краіне. На ўнутраны рынак за 7 месяцаў 2021 года адгрузілі 625 тысяч тонаў, што на 65,5 % больш да аналагічнага перыяду мінулага года, піша «Экономика Беларуси».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў