Лукашэнка даручыў урэзаць заробкі ў спорце, у тым ліку футбалістам і хакеістам


Беларуская зборная па хакеі.
Фота: скрыншот з трансляцыі «TVP Sport»

Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня ў час наведання комплексу «Беларуськалію» ў Петрыкаўскім раёне выказаўся пра спансараванне беларускага спорту, перадае БелТА.

Лукашэнка выказаў сумнеў, ці варта «Беларуськалію» так маштабна спансараваць, напрыклад, хакей і футбол.

«Вакол павінна жыццё кіпець, калі ўклалі грошы. А то будзем, як учора «вялікія» хакеісты. А ты ім грошы, грошы, грошы», – сказаў ён, каментуючы нечаканую паразу беларускіх хакеістаў польскім.

Hавiны
Хакейная зборная Беларусі спрабуе трапіць на Алімпіяду ў Пекін: пачалі з сенсацыйнай паразы ад Польшчы
2021.08.26 19:51

Лукашэнка наказаў «не раскідвацца» грашыма на хакеістаў і футбалістаў.

«Вось сярэдні заробак – няхай атрымліваюць, а потым за вынік нешта дадамо. Так і наконт футбалістаў», – адзначыў ён.

Не задаволены Лукашэнка і выступам беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях у Токіа, дзе яны паказалі найгоршы вынік за ўсю гісторыю выступаў. Сказаў, што ўжо звярнуў увагу прэм’ер-міністра і міністра спорту на спансараванне відаў спорту.

Адзначым, што адною з галоўных падзеяў Алімпіяды для Беларусі сталася спроба вывезці з Токіа ў Менск лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, якая раскрытыкавала спартовых чыноўнікаў.

Hавiны
Медаль Ціманоўскай з Еўрапейскіх гульняў прадалі за $ 21 тысячу
2021.08.27 12:04

МГ belsat.eu

Стужка навінаў