Дзяржаўны правайдар beCloud будзе адміністраваць беларускую даменную зону замест hoster.by


З 1 студзеня 2022 года тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны стане СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», гандлёвая марка – beCloud. Цягам апошніх дзесяці гадоў адміністраваннем займаўся hoster.by, гендырэктар якога ўжо чацвёрты месяц у СІЗА.

Загад пра змену адміністратара байнэту 25 жніўня выдаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

BeCloud на сваім афіцыйным сайце запэўнівае, што цэніць працу, якую правяло ТАА «Надзейныя праграмы» і анансуе далейшае развіццё Байнэту сумеснымі высілкамі ўсіх удзельнікаў рынку.

СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» было створана ў 2013 годзе. 51% акцыяў належыць дзяржаве.

Адміністратарам беларускай даменнай зоны (дамены .by і .бел) цягам дзесяці гадоў з’яўлялася ТАА «Надзейныя праграмы» ці hoster.by. Кампанія збіраецца працягнуць працу паводле свайго бізнэс-плану, складзенаму на пачатку яшчэ 2020 году, падчас падвядзення вынікаў 10 гадоў працы ў якасці адміністратара нацыянальнай даменнай зоны. У кампаніі ўпэўненыя, што ўсе пастаўленыя задачы былі выкананыя, сярод якіх – поўная аўтаматызацыя рэестру даменнай зоны, а таксама стварэнне пляцоўкі для правядзення дабрачынных аўкцыёнаў даменных імёнаў, дзякуючы якой дзіцячым дамам было пералічана больш за $750 тысячаў.

Hавiны
Тэрмін утрымання пад вартай фігурантаў «справы TUT.by» працягнулі на два месяцы
2021.07.15 18:01

Гендырэктар «Надзейных праграмаў» Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 траўня пасля таго, як да яго з ператрусам прыйшоў ДФР. Павалішаў ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА разам з менеджарамі і журналістамі TUT.BY. Пад хатнім арыштам знаходзіцца саўладальніца hoster.by Юлія Чарняўская.

Hавiны
Юліі Чарняўскай выставілі абвінавачанне
2021.05.28 15:13

Арыштаваных па «справе TUT.BY» абвінавачваюць у тым, што яны як рэзідэнты Парку высокіх тэхналогіяў атрымлівалі выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў

У беларускай даменнай зоне на сённяшні дзень зарэгістраваныя каля 150 тысячаў даменаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў