Апеляцыйны суд пакінуў у сіле прысуд Паўлу Севярынцу


Вярхоўны Суд Беларусі 27 жніўня разглядаў апеляцыйную скаргу на прысуд Паўлу Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі», якіх судзілі разам з палітыкам. Прысуды засталіся без змяненняў.

Пра вынік разгляду апеляцыі напісала ў сябе ў Фэйсбуку жонка Паўла Севярынца Вольга:

«Апеляцыйны суд пакінуў прысуд над Павел Севярынец без зменаў. Проста адзначуся тут. Адзінае, пералічылі 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі, таму Паша ўжо паўтары гады адматаў. Засталося 5,5, калі падлічыць, але веру, што Бог падрыхтаваў для нас нешта зусім іншае».

Павел Севярынец і актывісты «Еўрапейскай Беларусі» былі асуджаныя Магілёўскім абласным судом 25 траўня. Іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэстнага» артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.

Суддзя Ірына Ланчава вынесла наступныя прысуды:

– Павел Севярынец, Яўген Афнагель і Андрэй Войніч – 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Павел Юхневіч, Дзмітрый Казлоў і Максім Вінярскі – 5 гадоў калоніі;

Ірына Шчасная – 4 гады калоніі.

Hавiны
«Яго агаломшылі дзясяткі супадзенняў у рамане з падзеямі, якія зараз адбываюцца». Як Павел Севярынец піша раман за кратамі
2021.06.07 22:24

Паводле інфармацыі «Белсату, 27 жніўня сілавікі затрымалі сястру Максіма Вінярскага Алену Церашкову і ейнага мужа Андрэя. У сужэнцаў чацвёра няпоўнагадовых дзяцей. Яны засталіся з бабуляй. Маці Алены і Максіма ў цяжкім псіхалагічным стане.

Алена Церашкова – хірург сківіцы і твару, піша дзіцячыя казкі па-беларуску, а таксама дапаможнікі па англійскай мове.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў